Шаноўныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, жыхары і госці Валожыншчыны!

Общество

Ад шчырага сэрца віншуем з Днём вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Днём горада!

У жыцці кожнай дзяржавы, кожнага народа ёсць асабліва ўрачысты і святочны дзень, які аб’ядноўвае людзей любога ўзросту, нацыянальнасці, веравызнання. Для нас, беларусаў, – гэта Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Мы дасылаем словы вялікай удзячнасці і павагі ветэранам – людзям, якія вызвалілі нашу краіну ад нашэсця ворага. Вы, паважаныя ветэраны, не шкадавалі сваіх жыццяў дзеля таго, каб наш беларускі народ мог сустракаць кожны свой дзень у міры і спакоі, каб будучыя пакаленні жылі, вучыліся і працавалі ў свабоднай дэмакратычнай краіне. Вялікі дзякуй вам за гэта і нізкі паклон.

Жыхары Валожыншчыны шануюць набыткі старэйшых пакаленняў, шчыруючы ў розных галінах народнай гаспадаркі, праслаўляючы Радзіму, родны горад стваральнай працай, гасціннасцю і добразычлівасцю.

Дзякуй вам, дарагія валожынцы! Жадаем вам здароўя, дабрабыту, міру і цудоўнага святочнага настрою!

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

 

Паважаныя ветэраны, жыхары Валожыншчыны!

3 ліпеня – адно з самых урачыстых святаў, якое адлюстроўвае мужнасць і веліч народа, сілу яго духу.

Святочныя ліпеньскія дні напоўнены гонарам за бацькоў і дзядоў, якія адстаялі свабоду і незалежнасць Радзімы, за тых, хто адрадзіў гарады і вёскі, разбураную народную гаспадарку, хто ўпісаў і ўпісвае новыя яркія старонкі ў гісторыю краіны.

Няхай мір і згода заўсёды будуць на роднай зямлі.

Моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту!

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў

Нацыянальнага сходу І. БАГАТКА, У. СІНЯКОЎ.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *