НА ВАРЦЕ ЗАКОНА…

Общество

26 чэрвеня споўнілася 90 гадоў з дня ўтварэння органаў пракуратуры Рэспублікі Беларусь.

З гэтай нагоды старшыня райвыканкама У. А. Наумовіч уручыў Ганаровыя граматы работнікам пракуратуры Валожынскага раёна – пракурору раёна В. С. Пяркоўскаму, намесніку пракурора І. І. Малафею і памочніку пракурора А. В. Жукоўскаму. З прафесійным святам павіншавалі работнікаў пракуратуры старшыня суда Валожынскага раёна А. В. Зянько, іншыя кіраўнікі. Памятныя падарункі атрымалі яны і ад кіраўніцтва пракуратуры Мінскай вобласці. Пракурору раёна В. С. Пяркоўскаму і ветэрану пракуратуры В. В. Ваньковічу загадам Генеральнага Пракурора Рэспублікі Беларусь былі ўручаны юбілейныя медалі.

Важнейшай задачай пракуратуры па-ранейшаму застаецца захаванне канстытуцыйных правоў грамадзян. Работнікі пракуратуры стаяць на варце закона, сочаць за дакладным выкананнем законаў усімі юрыдычнымі і фізічнымі асобамі, за разглядам крымінальных, грамадзянскіх і адміністрацыйных спраў у судзе. З пачатку года разгледжана 34 заявы і скаргі грамадзян на незаконныя дзеянні службовых асоб, асабіста пракурорам прынята 40 грамадзян, накіравана ў суд 91 крымінальная справа. За прыведзенымі фактамі і лічбамі – паўсядзённая напружаная праца трох аператыўных і трох тэхнічных работнікаў, якія таксама ўносяць свой уклад у выкананне пастаўленых задач.

Фота Сяргея БОБРЫКА.

 



Добавить комментарий