Общество

8 ліпеня работнікі інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Валожынскім раёне адзначылі прафесіянальнае свята.

Кожны год высокапрафесіянальная, адказная работа падатковай інспекцыі нашага раёна адзначаецца на самым высокім узроўні. Не стаў выключэннем і сёлетні. На рэспубліканскім свяце, прымеркаваным да Дня работнікаў падатковых органаў, прыемны сюрпрыз чакаў нашага галоўнага дзяржаўнага падатковага інспектара аддзела кантролю за арганізацыямі Дзмітрыя Казіміравіча ЮШУ: па выніках працы ён прызнаны лепшым у Беларусі. Партрэт Дзмітрыя змешчаны на рэспубліканскую Дошку гонару, а Ганаровую грамату Міністэрства па падатках і зборах маладому чалавеку ўручыў міністр Уладзімір Палуян.

Фота Сяргея САДОЎСКАГА.

 



Добавить комментарий