АДЗНАЧАНЫ ДЫПЛОМАМІ

Общество

Сыр “Панскі” з тлустасцю 45 працэнтаў, які выпускае Валожынскі філіял ААТ “Маладзечанскі малочны камбінат”, атрымаў залаты медаль на Міжнароднай выставе-кірмашы “Беларусь-Казахстан-Расія”, што праходзіла нядаўна ў расійскай сталіцы.

Гэты від сыру, які быў распрацаваны тэхнолагамі ў мінулым годзе, мае вельмі доўгі тэрмін выспявання – 90 сутак. У продажы на айчынным рынку ён з’явіўся толькі ў канцы 2011-га. А сёлета яго паспелі ацаніць і расійскія пакупнікі. Прадукцыя Валожынскага філіяла прадстаўлена на расійскім рынку ўжо больш за 20 гадоў і карыстаецца вялікім попытам. Акрамя цвёрдых і паўцвёрдых сыроў філіял пастаўляе сухое абястлушчанае малако, масла, тварог.

На конкурсе-дэгустацыі “Гарант поспеху сучасных тавараў” (“ГУСТ”) у Мінску прадукцыя таксама атрымала два дыпломы. Першы – у намінацыі “Цвёрдыя (паўцвёрдыя) сыры” за той жа сыр “Панскі” і сыр “Альпенталь” з пажытнікам 45-працэнтнай тлустасці, другі – у намінацыі “Масла сметанковае” за масла “Сялянскае” (72,5 працэнта тлустасці) і масла “Шакаладнае” (62 працэнты тлустасці). Зараз філіял мае права маркіраваць гэтыя віды прадукцыі знакам “ГУСТ”.

Святлана СУХАДОЛЕЦ.

 



Добавить комментарий