Официально

“Малады і перспектыўны”, – так гавораць пра спецыяліста камерцыйнага аддзела Валожынскага філіяла ААТ “Маладзечанскі малочны камбінат” Віктара БУБНЕВІЧА, які ўжо два гады працуе на прадпрыемстве. Адказны, мэтанакіраваны, камунікабельны, ён не любіць нявыкананых абяцанняў і тых, хто кідае словы на вецер. Асноўная яго задача – пошук новых кліентаў, а гэта ў першую чаргу залежыць ад рэкламы прадукцыі, удала праведзеных дэгустацый. Вывучаць пакупніцкі густ даводзіцца і шляхам анкетавання.

Зараз Віктар атрымлівае завочна-дыстанцыйную адукацыю ў Акадэміі Кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці “эканаміст-менеджар”. Як нядзіўна, паспявае ён займацца і грамадскімі справамі: удзельнічае ў многіх спартыўных і забаўляльных мерапрыемствах.

 



Добавить комментарий