З КЛАПАТЛІВЫМ ПАДЫХОДАМ

Общество

да тэлефонных зваротаў, заўваг і прапаноў грамадзян! Гэта асноўны прынцып “прамых ліній”, якія перыядычна праводзіць з жыхарамі раёна кіраўнік вертыкалі ўлады У. А. Наумовіч.

У канцы чэрвеня адбыўся тэлефонны дыялог старшыні райвыканкама з жыхарамі раёна. Паступіла дзесяць званкоў. Распачалася “прамая лінія” з тэлефанавання пенсіянеркі М. В. Мазанік, якая жыве ў вёсцы Проўжалы. Прычына звароту была больш падобная на шчырае імкненне разнастаіць у сельмагах асартымент малочных прадуктаў з улікам цэнавага фактару.

Затым прадоўжыў “прамую лінію” крытычны сігнал з Ракава наконт добраўпарадкавання прысядзібнага ўчастка. Блізкі па змесце званок паступіў і ад івянчанкі М. П. Юнцэвіч. Жанчына наракала на цяганіну з боку мясцовай камунальнай службы. Зрэшты, камунальныя праблемы ў нябачны ланцужок звязваюць розныя населеныя пункты. Напэўна, не толькі жыхарку райцэнтра Т. Ф. Бародзіч непакоіць, што працякае дах жылога дома. Гэта праблема досыць распаўсюджаная. Але дзякуючы клопату ўлады, своечасоваму рэагаванню на запыты людзей, такіх “болевых кропак” у камунальнай сферы становіцца ўсё менш і менш. Бо ўслед за кожным такім заклапочаным званком на “прамую лінію”, як правіла, распачынаюцца канкрэтныя мерапрыемствы па аказанні рэальнай дапамогі. Пачынаюцца нават тады, калі прыходзіцца сур’ёзна падкарэкціраваць ужо загадзя складзены сезонны графік рамонтных работ у цэлым.

Жыллёвыя рамонтныя праблемы прымусілі звярнуцца да старшыні райвыканкама і жыхарку Сугваздаў. Заклапочаны станам вуліцы Заслаўскай у вёсцы Ракаў і Ф. Ф. Каваленка.

Паступілі на “прамую лінію” старшыні райвыканкама і пытанні, асвятленне якіх на старонках газеты ў пэўнай ступені ўспрымалася б як парушэнне пэўных маральна-этычных прынцыпаў. Бо як зазначыла адна з субяседніц, яна нават не хоча, каб пра яе званок-праблему даведаліся родныя дзеці. А можа, гэта і ёсць яскравае сведчанне таго, што ў некаторых людзей ужо даўно з’явілася цвёрдае перакананне, што менавіта раённая ўлада ў крытычных жыццёвых сітуацыях хутчэй  падставіць, вобразна кажучы, сваё надзейнае плячо дапамогі, чым сваякі. “Улада – для людзей!”– гэты галоўны дэвіз кіравання павінен прыносіць рэальную аддачу і пацвярджэнне. І “прамыя лініі” пераконваюць, што ўлада шчыра імкнецца адпавядаць гэтаму.

Ірына ПАШКЕВІЧ.

 



Добавить комментарий