ЛІПЕНЬСКІЯ НАРЫХТОЎКІ

Общество

З пачатку ліпеня лясніцтвы Валожынскага лясгаса прыступілі да нарыхтоўкі бярозавых венікаў для лазні. Ужо каторы год лясгасаўцы займаюцца гэтай справай у летні перыяд.

Згодна з даведзеным планам нарыхтовак за месяц ім неабходна звязаць 2400 адзінак. Толькі за першыя дзесяць дзён іх было нарыхтавана каля тысячы. Гэту прадукцыю плануецца рэалізоўваць насельніцтву і арганізацыям.

Ліпень лічыцца найбольш прыдатным і для нарыхтоўкі лекавых раслін: зверабою, піжмы, верасу, мацярдушкі, эстрагону. Запланавана назапасіць 600 кілаграмаў гэтых раслін у сухім выглядзе. 120 кілаграмаў лекавай сыравіны ўжо адпраўлена ў сталічнае ўнітарнае прадпрыемства “Лячпрырода”.

Святлана СУХАДОЛЕЦ.

 



Добавить комментарий