ТАМ, ДЗЕ ВАДА, БЫВАЕ БЯДА

Общество

У раённай арганізацыі Таварыства выратавання на вадзе паведамілі, што з пачатку года на вадаёмах раёна загінулі 4 чалавекі (у 2011 годзе – адзін). Тры трагічныя здарэнні адбыліся ў красавіку. Ахвярамі воднай стыхіі сталі два рыбакі на сажалках у вёсках Багданава і Саланая і жанчына на вадаёме ў Пугачах. Зусім нядаўна на рацэ ў Гародзьках п    Сёлета рашэннем райвыканкама ў раёне выдзелены 3 месцы масавага адпачынку: на Валожынскім, Івянецкім і Сакаўшчынскім (так званы “Жоўты бераг”) вадасховішчах.  Месцам адпачынку з’яўляецца і возера ў райцэнтры. Вілейскія вадалазы абследавалі і пачысцілі дно гэтых вадаёмаў. На Валожынскім вадасховішчы ўстаноўлены пост, аснашчаны лодкай на вёслах, выратавальнымі жылетамі і кругамі. Тут увесь сезон (з мая па верасень) працуюць два выратавальнікі.

 

Пра тое, як паводзіць сябе, калі чалавеку на вадаёме патрэбна дапамога, расказвае старшыня РА ТВВАД Юльян Міхайлавіч БАЛДОЎСКІ:

– Калі на вадаёме здарылася няшчасце: чалавека зацягнула вадаваротам, звяло мышцы або хтосьці папросту саслізгнуў з берага, патрэбна аказаць першую дапамогу. Разгледзім два ключавыя моманты выратавання на вадзе: выцягванне таго, хто тоне, і аказанне першай дапамогі. Памятайце, што сам працэс выратавання можа стаць небяспечным нават для выратавальніка, бо тапелец звычайна ўпадае ў паніку, нервова хапаецца за ўсё, да чаго можа дацягнуцца. Калі чалавек у стане змагацца за жыццё сам, кіньце яму канец вяроўкі, дошку, любы плаваючы прадмет. Калі ж сіл у чалавека зусім няма, хутка скакайце ў ваду і плывіце да яго, перавярніце на спіну. Калі пацярпеўшы перашкаджае вам плыць, вызваліцеся ад захопаў як мага хутчэй. Гэта робіцца так: вас схапілі за тулава або шыю – абхапіце тапельца за паясніцу, а другой рукой адпіхніце яго галаву, упіраючыся ў падбародак. Пры захопе за руку выверніце яе і вырвіце з рук пацярпеўшага. Калі гэтыя спосабы не дапамагаюць, набярыце ў лёгкія паветра і нырайце. Тапелец пастараецца змяніць захоп, і вы зможаце вызваліцца. Старайцеся дзейнічаць спакойна, не рабіце рэзкіх рухаў і не мітусіцеся.

Пасля таго, як вы выцягнулі пацярпеўшага на бераг, яго трэба рэаніміраваць. Для гэтага спачатку дапамажыце пазбавіцца ад вады ва ўнутраных органах. Станьце на адно калена побач з ім, пакладзіце яго жыватом на другое калена і адкрыйце рот, націскаючы рукамі на спіну і ў вобласць страўніка, дапамажыце вадзе выцячы. Потым пацярпеўшаму трэба зрабіць штучнае дыханне, а пры неабходнасці – і масаж сэрца. Распраніце яго і пакладзіце на спіну, станьце перад ім на калені. Галаву пацярпеўшага зручней за ўсё пакласці на калені ці якое-небудзь узвышэнне, напрыклад, валік з адзення. Затым набярыце ў лёгкія паветра, зацісніце яму нос і, наблізіўшы свой рот да рота пацярпеўшага, выдыхніце. Найбольш аптымальным варыянтам будзе адзін выдых у 4 секунды, гэта значыць, 15 выдыхаў у хвіліну. Для таго каб зрабіць непрамы масаж сэрца, пакладзіце далоні адна на адну на грудзі. У паўзах паміж выдыхамі рабіце па 4 рытмічныя націсканні. Ціснуць на грудзі трэба даволі моцна, так, каб грудзіна змяшчалася ўніз прыкладна на 5 сантыметраў. Зручней за ўсё рэаніміраваць чалавека ўдваіх: адзін робіць штучнае дыханне, другі – масаж.

Матэрыял да друку падрыхтавала

Святлана СУХАДОЛЕЦ.

атануў мужчына, які пасля напружанай працы вырашыў пакупацца.

 



Добавить комментарий