Адраджэнне вёскі

Официально

Механізатар СВК “Пяршаі-2003” Вадзім ІЛЮКОВІЧ пакуль не мае вялікага працоўнага стажу і вопыту. Але за той кароткі тэрмін, што працуе ў гаспадарцы, яго паспелі ацаніць як пунктуальнага, адказнага, працавітага работніка. Каб яшчэ год назад хлопцу сказалі, што ён пакіне сталіцу і пераедзе жыць у вёску, той, напэўна, вельмі здзівіўся б. Цвёрдае рашэнне звязаць сваё жыццё з сельскай гаспадаркай прыняў нядаўна і ў маі гэтага года, па парадзе сваякоў, прыехаў у Валожынскі раён. Пакуль адзін. Аднак у хуткім часе ў Пяршаі пераедзе і яго жонка з дзіцем. Тым больш што кіраўніцтва гаспадаркі абяцала выдзеліць маладой сям’і дом.

Зараз пачынаючы механізатар працуе на нарыхтоўцы сена ва ўрочышчы “Цякава”, што непадалёк Рума. На трактары МТЗ-1221 з прычапным агрэгатам-граблямі пераварочвае да 40 гектараў скошанай травы ў дзень. Наступным адказным участкам для яго стане ўборка зерневых і зернебабовых, дзе ён будзе займацца прэсаваннем саломы.

Святлана СУХАДОЛЕЦ.

Фота Сяргея БОБРЫКА.

 

 



Добавить комментарий