ДАДЗЕНЫ АДПАВЕДНЫЯ ДАРУЧЭННІ

Общество

У мінулы чацвер прыём грамадзян у Валожынскім райвыканкаме праводзілі начальнік УУС Мінаблвыканкама Іван Аляксандравіч Саўчыц і пракурор Мінскай вобласці Аляксандр Міхайлавіч Архіпаў. Да ахоўнікаў закону і правапарадку са сваімі пытаннямі і жыццёвымі праблемамі звярнуліся 7 чалавек. І кожны з іх быў уважліва выслуханы.
І. А. Саўчыц зазначыў, што ўсе грамадзяне абаснавана прыйшлі на прыём да вышэйстаячых кіраўнікоў, бо вырашэнне іх праблем знаходзіцца не ў кампетэнцыі раённай улады. Большасць пытанняў мелі асабісты характар і тычыліся падзелу маёмасці ў сям’і пасля разводу, падзелу спадчыны паміж сваякамі, некарэктных і нетактоўных адносін службовых асоб да істцоў, атрымання страхоўкі на аўтамабіль пасля дарожна-транспартнага здарэння. “Прыкра, – сказаў Іван Аляксандравіч, – што самыя блізкія людзі, сваякі не могуць знайсці паміж сабой агульную мову і наладзіць адносіны, скардзяцца адзін на аднаго, нават падаюць заявы ў суд”. Былі разгледжаны і іншыя пытанні, па якіх дадзены адпаведныя даручэнні.
Абодва абласныя кіраўнікі далі станоўчую ацэнку рабоце Валожынскага РАУС і пракуратуры раёна. Дарэчы, Іван Аляксандравіч Саўчыц з’яўляецца куратарам нашага раёна ад вобласці. Ён пільна сочыць за станам спраў на Валожыншчыне, знаёміцца з яе гісторыяй. “Сёння ж на першым плане, – зазначыў Іван Аляксандравіч, – ход уборачнай кампаніі”.
Святлана СУХАДОЛЕЦ.
Фота аўтара.



Добавить комментарий