АДКРЫТА ПАЛЯВАННЕ НА БАКАСА І ЦЕЦЕРУКА

Закон и порядок

Мінская абласная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету інфармуе, што з 14 ліпеня па 5 жніўня гэтага года адкрыта паляванне на бакаса (любога полу і ўзросту), а з 1 жніўня па 30 лістапада –  на цецерука (таксама любога полу і ўзросту).

Дазволена паляванне ў светлы час сутак ружжовым спосабам з падыходу з паляўнічымі сабакамі (лягавыя, спаніэлі, рэтрыверы) з выкарыстаннем гладкаствольнага паляўнічага ружжа і патронаў, аснашчаных дробам. На цецерука можна паляваць і бязружжовым (з выкарыстаннем лоўчых птушак) спосабам.

Разам з тым Мінаблінспекцыя нагадвае, што парушэнне правілаў вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання цягне за сабой адказнасць у адпаведнасці з арт. 15.37 Кодэкса аб адміністрацыйных парушэннях Рэспублікі Беларусь з накладаннем штрафу ў памеры ад 10 да 50 базавых велічынь і з канфіскацыяй ружжаў, іншых прылад палявання ці без канфіскацыі, але з лішэннем спецыяльнага права.

Вадзім ВАРАБЕЙ,

старшы дзяржінспектар інспекцыі.

 



Добавить комментарий