ПРЫСПЕШЫЎ ЧАС СПАЖЫВАЦЬ ГАЗ…

Общество

РУ “Валожынрайгаз” паступова пашырае сетку карыстальнікаў падведзенага прыроднага газу. Набліжаецца да завяршэння будаўніцтва газаправода ў вёсцы Новы Двор, мясцовы кааператыў налічвае 66 сядзіб.

Як расказаў інжынер па ахове працы названай установы Сяргей Бекіш, сёння з васьмі запланаваных да будаўніцтва кіламетраў газаправода сярэдняга ціску за плячамі спецыялістаў засталіся шэсць, часова работы замарудзіліся з-за неабходнасці пракладкі поліэтыленавых труб праз сельскагаспадарчыя ўгоддзі, на якіх размясціліся буракі. Пасля ўборкі караняплодаў дзейнасць службы рамонтна-аднаўленчых работ, якая пад кіраўніцтвам майстроў Ігара Васільевіча Кругліка і Аляксея Міхайлавіча Яблонскага вядзе крыніцу блакітнага паліва да людскіх падворкаў, адновіцца.

Ролю прыроднага газу цяжка пераацаніць і ў аграрным сектары. Сёння паліва надзвычай запатрабавана ў сельскай гаспадарцы пры сушэнні зерня: лёгкасць рэгуліроўкі неабходнай тэмпературы дазваляе атрымліваць на выхадзе ўраджай аптымальнай якасці, а ў самім працэсе задзейнічана меншая колькасць абслугоўваючага персаналу. Сёння па дзве такія зернесушыльныя ўстаноўкі задзейнічаны ў КСУП “Сакаўшчына-Агра”, СВК “Пяршаі-2003”, СГУ “Бабровічы” УП “Мінскаблгаз”, па адной – у ААТ “Пугачы”, КСУП “Сугвазды-агра”, ААТ “Агра-Дубінское”. Пуска-наладачныя работы вядуцца ў ВУ ААТ “Тарасава” ў Ракаве. Сярэднясутачная спажываемая магутнасць комплексаў вагаецца ў межах 800 кубічных метраў, але разлік за павышанае спажыванне паліва гаспадаркі апраўдваюць добрым ураджаем.

Сяргей САДОЎСКІ.

 



Добавить комментарий