РЫХТУЕМ КАРЗІНЫ НА БРУСНІЦЫ І ЖУРАВІНЫ

Общество

Згодна з рашэннем Мінскага абласнога выканаўчага камітэта № 881 “Аб тэрмінах збору ягад брусніц і журавін на тэрыторыі Мінскай вобласці” ўстаноўлены канкрэтныя даты пачатку збору (нарыхтоўкі) названых ягад.  Жыхарам Міншчыны брусніцы можна пачынаць назапашваць з 25 жніўня, а журавіны – з 8 верасня 2012 года. Кантроль за захаваннем тэрмінаў і правіл нарыхтоўкі, умоў і парадку закупу ў насельніцтва дзікарослай прадукцыі ўскладзены на Мінскае дзяржаўнае вытворчае лесагаспадарчае аб’яднанне і раённыя выканаўчыя камітэты.



Добавить комментарий