АДКРЫВАЕЦЦА ПАЛЯВАННЕ НА ВАДАПЛАЎНЫХ

Закон и порядок

З 11 жніўня па 9 снежня гэтага года адкрываецца паляванне на вадаплаўную (акрамя гусей) і балотную дзічыну, а таксама вальдшнэпа, вехіра, голуба шызага, перапёлку (любога полу і ўзросту). Аб гэтым паведамляе ўсім аматарам палявання Мінская абласная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету.

Дазволена паляванне ў светлы час сутак зброевым спосабам, у тым ліку і з паляўнічымі сабакамі (усіх груп, акрамя гончых і хартоў), з падыходу, засады, падзываннем, з пад’езду на маламерных суднах (без рухавіка або з няўключаным рухавіком), з выкарыстаннем гладкаствольнай паляўнічай зброі і патронаў з дробам, а таксама бяззброевым спосабам з выкарыстаннем лоўчых птушак.

Мінаблінспекцыя адначасова нагадвае, што парушэнне правілаў вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання цягне за сабой адказнасць па арт. 15.37 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях з накладаннем штрафу ў памеры ад 10 да 50 базавых велічынь і з канфіскацыяй ружжа, іншых прылад палявання і прадметаў, якія сталі сродкам учынення парушэння, ці без канфіскацыі, але з лішэннем спецыяльнага права.

Вадзім ВАРАБЕЙ,

старшы дзяржінспектар

Мінскай абласной інспекцыі аховы жывёльнага

і расліннага свету.

 



Добавить комментарий