Паважаныя работнікі і ветэраны будаўнічага комплексу Міншчыны!

Общество

Прыміце сардэчныя віншаванні з прафесійным святам. Яно аб’ядноўвае людзей самай мірнай і стваральнай прафесіі, чыёй працай ператвараюцца нашы гарады і вёскі, узводзяцца жылыя дамы, аб’екты вытворчай і сацыяльна-культурнай сферы, узнаўляюцца помнікі даўніны.

Ваша прафесія застаецца адной з самых прэстыжных і запатрабаваных. Сёння ў будаўнічай сферы Мінскай вобласці працуе больш за 30 тысяч чалавек. Многія нашы арганізацыі набылі на сучасным рынку працы рэпутацыю надзейных партнёраў і паспяхова рэалізуюць маштабныя праекты як у родным рэгіёне, так і за яго межамі.

Вы працуеце ўсё больш прафесійна і якасна, укараняеце ў вытворчасць новыя ідэі, распрацоўкі і матэрыялы, рэсурсазберагальныя тэхналогіі.

Ад усёй душы жадаю вам моцнага здароўя, бадзёрасці духу, аптымізму і дабрабыту.

Барыс БАТУРА,

старшыня Мінскага аблвыканкама.

 



Добавить комментарий