Паважаныя працаўнікі будаўнічага комплексу Валожынскага раёна!

Общество

Прыміце самыя шчырыя і сардэчныя віншаванні з прафесійным святам – Днём будаўніка. З трывалага фундаменту, закладзенага вамі, пачынаецца жыццё ўсіх прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, аб’ектаў сацыяльнай сферы. Будаўнікі Валожыншчыны – спецыялісты высокай кваліфікацыі, сапраўдныя прафесіяналы. Ад выніку іх стваральнай працы ў многім залежыць развіццё эканамічнага патэнцыялу раёна.

Дасылаем віншаванні з прафесійным святам ветэранам галіны. Ваш прафесіяналізм, уменне эфектыўна працаваць застаюцца арыенцірам для новых пакаленняў. Ад шчырага сэрца жадаем усім, хто звязаў сваё жыццё з будаўніцтвам, моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, новых дасягненняў і перамог.

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

 



Добавить комментарий