Общество

Яшчэ нядаўна на палетках ААТ “Лоск” залатой сцяной стаяла налітае калоссе. А вось ужо палова ўраджаю ўбрана. Сёлета старанна завіхаюцца на жніве 11 камбайнавых экіпажаў. А першы хлебны рэкорд на КЗС-1218 устанавіў пакуль толькі адзін – вопытны і дружны экіпаж старшага камбайнера Генадзя Зянонавіча ЯБЛОНСКАГА і камбайнера Уладзіслава Сяргеевіча Яроты. Па стану на 8 жніўня яны ўжо ўбралі 425 гектараў і намалацілі 1075 тон збожжа, таму па праву носяць гучнае імя “тысячнікаў”.

Прама ў полі перадавікоў павіншаваў з іх працоўнай перамогай першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання П. У. Жалняровіч. Ён уручыў Падзячныя пісьмы старшыні райвыканкама і грашовыя прэміі. Але ў Генадзя Зянонавіча Яблонскага ёсць і яшчэ адна важная асабістая нагода прымаць віншаванні. 6 жніўня ў яго шматдзетнай сям’і, дзе ўжо выхоўваюцца чацвёра дзяцей, нарадзілася пятае – сын Ілля. У сувязі з гэтым падарунак – камплект бялізны для нованароджанага – атрымаў шчаслівы тата ад начальніка аддзела ідэалагічнай работы, старшыні пярвічнай арганізацыі райвыканкама РА ГА “Белая Русь” В. І. Краўневіч.

 



Добавить комментарий