Валожынскі сельсавет: Мясцовая ўлада дапамагчы рада

Общество

За 9 месяцаў з самымі рознымі просьбамі ў сельвыканкам звярнуліся 47 чалавек, паступіла таксама 5 пісьмовых зваротаў. Практычна ўсе пытанні вырашаны станоўча.

Жыхары вуліцы Лясной прыгараднай вёскі Ганчары хадайнічалі аб аднаўленні закінутага става і атрымалі дазвол. Сёння там праведзена значнае добраўпарадкаванне, і можна сцвярджаць, што намячаецца прыгожая зона адпачынку. Пры неабходнасці браць ваду з вадаёма змогуць і пажарныя машыны. Сельвыканкам даваў дазвол на скарачэнне шлюбнага ўзросту ў сувязі з цяжарнасцю 15-гадовай нявесты. Прасілі вяскоўцы аб дадатковым выдзяленні сена для ўтрымання кароў. Двум гаспадарам з вёскі Каштаноўка духмяны корм для жывёлы даставіў СВК “Агра-Дубінское”, а ўзараць агарод пенсіянеру дапамог СВК “Валожынскі”.

У апошнія дні пачасціліся скаргі на дрэнную якасць брыкету. Для гэтага работнікі тройчы выязджалі на месца для складання актаў. А ўвогуле, найбольш часта людзі звяртаюцца да мясцовай улады па пытаннях пераафармлення спадчыны, у прыватнасці, дамоў. Атрымліваюць практычныя кансультацыі: з чаго пачынаць, якія патрэбны дакументы.



Добавить комментарий