Молодежный курьер

Яўген ГАСЦІЛОВІЧ – вадзіцель хоць і малады, але вопытны. Гэта жніво для яго – трэцяе па ліку. І зноў, як і ў мінулыя гады, – у лідарах у гаспадарцы. Ды і ў раёне сярод маладых вадзіцеляў у ліку перадавікоў – ужо перавёз 1213 тон зерня, а гэта другі вынік у раённым спаборніцтве. Сёлета Яўген плануе перавысіць свой мінулагодні рэкорд – 1800 тон. У ААТ “Лоск” ён працуе загадчыкам рамонтнай майстэрні першы год. Да гэтага, пакуль вучыўся ў Мар’інагорскім аграрна-тэхнічным каледжы, быў тут на практыцы. Паколькі вадзіцеляў у гарачую пару жніва не хапае, ахвотна садзіцца за руль “МАЗа-555 142”. За старанную працу нядаўна атрымаў падзяку і падарунак ад начальніка аддзела па справах моладзі райвыканкама Веранікі ЗАГОРСКАЙ.

Фота Святланы СУХАДОЛЕЦ.

 



Добавить комментарий