МАЛАДЫЯ РУКІ – ПОСПЕХУ ЗАРУКА…

Молодежный курьер

19 маладзёжных камбайнавых экіпажаў і 8 маладых вадзіцеляў задзейнічаны сёлета на жніве. Найбольш іх у КСУП “Сакаўшчына-агра”, ААТ “Агра-Дубінское”, ААТ “Агра-Вішнеўскі”, ААТ “Багданаўскае” і КСУП “Сугвазды-агра”. Лідзіруючыя ж пазіцыі ўпэўнена ўтрымлівае моладзь ААТ “Агра-Доры”. Па стане на 13 жніўня маладзёжны экіпаж у складзе старшага камбайнера Генадзія Палешчука і камбайнера Арцёма Куліка на “Лексіёне-580” убраў 295,6 гектара і намалаціў 1377 тон зерня, а малады вадзіцель Юрый Новік на “МАЗе-555 142” перавёз 1861 тону збожжа.

На перыяд жніва ўладкаваліся ў гаспадаркі і 148 школьнікаў. 30 вучняў Суднікаўскай школы выконваюць сельскагаспадарчыя работы, а гэта ўборка тэрыторыі на зернетаках, падшуфлёўка зерня, пагрузка яго на машыны і разраўноўванне, у КУП “Сівіца” і УП “Івянецкая крыніца”. Дарэчы, у гэтых гаспадарках працуюць і 11 івянецкіх школьнікаў. 28 вучняў Гародзькаўскага ВПК дапамагаюць на жніве ААТ “Лоск”, 17 вішнеўскіх вучняў – ААТ “Агра-Вішнеўскі”, 7 вучняў Сакаўшчынскага ВПК – КСУП “Сакаўшчына-агра” і інш. Не засталіся ў баку і гарадскія школьнікі, 5 вучняў СШ № 2 уладкаваліся на працу ў ААТ “Агра-Дубінское”. 10 старшакласнікаў у гэтым годзе працуюць памочнікамі камбайнераў ў зернеўборачных экіпажах.

 



Добавить комментарий