Молодежный курьер

У камбайнераў ААТ “Манькаўшчына” Сяргея ЛУКАШЭВІЧА і Руслана ЛУКАШАНЦА падобныя не толькі прозвішчы: абодва хлопцы ўвішныя і надзвычай працавітыя. Можа, менавіта па гэтай прычыне яны і аб’ядналіся ў маладзёжны экіпаж і з першых дзён уборачнай кампаніі выехалі на “КЗС-1218” на гаспадарчыя палеткі. Праца стала спорыцца, і незаўважна для сябе маладыя людзі выйшлі ў лідары жніва. Па стане на 17 жніўня яны з 335 гектараў азімага рапсу і зерневых культур сабралі 1201 тону новага ўраджаю.Вядома ж, старанне хлебаробаў не засталося неацэненым: манькаўшчынскіх тысячнікаў павіншавала і ўручыла падарункі начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама Вераніка Загорская.

Сяргей САДОЎСКІ.

Фота Веранікі ЗАГОРСКАЙ.

 



Добавить комментарий