Общество

Райспажыўтаварыства паклапацілася пра асартымент тавараў для школьнікаў. У Валожынскім універмагу прадастаўлены шырокі выбар адзення і абутку для хлопчыкаў і дзяўчынак, тут можна набыць ранцы, канцылярскія тавары. Для зручнасці пакупнікоў дзейнічае акцыя набыцця тавараў у беспрацэнтны крэдыт на 3 і 6 месяцаў. Паспяховым камерцыйным ходам стала і адкрыццё пры ўнівермагу палатачнага “Школьнага кірмашу”. Кожны чацвер ладзіцца выязны гандаль на Валожынскім рынку, а па нядзелях – на рынку Івянца. У вясковых крамах створаны так званыя “Куткі школьніка”, забяспечаны прывоз вучнёўскіх тавараў па заяўках.

У тым, што кожнаму вучню ва ўнівермагу знойдзецца тавар па душы, пераканаліся Арцём і Ілля КРУКІ. Прыгожыя абноўкі захапілі Арцёма, які сёлета ідзе ў першы клас СШ № 2. Налета дарога да ведаў чакае і яго малодшага брата.

Сяргей САДОЎСКІ.

Фота Сяргея БОБРЫКА.

 

Падрыхтаваць дзяцей да школы дапамагае шматдзетным сем’ям раённая ўлада. Згодна з рашэннем райвыканкама з бюджэту на гэтыя мэты выдзелены 74 мільёны 580 тысяч рублёў, іх атрымалі 104 сям’і, у якіх трое школьнікаў. Такім чынам, адначасовая матэрыяльная дапамога ў памеры 220 тысяч рублёў размеркавана на 339 дзяцей.

Непасрэдны ўдзел у дабрачыннай кампаніі прынялі і арганізацыі Валожыншчыны. 4,5 мільёнамі рублёў падтрымала 9 дзяцей сваіх работнікаў РУ “Валожынрайгаз”, 12 мільёнаў (па мільёну на школьніка) выдзеліў Валожынскі філіял ДП “Мінаблпаліва”. Па 500 тысяч рублёў атрымалі ад СГУ “Бабровічы” УП “Мінскаблгаз” 15 школьнікаў, гэткай жа сумай падтрымала 6 вучняў са шматдзетных сем’яў МАУП “Падбярэззе”. Матэрыяльна дапамагло падрыхтавацца да школы 48 дзецям і райспажыўтаварыства. Дапамагаюць шматдзетным работнікам іншыя прадпрыемствы і ўстановы. Непасрэдны ўдзел у дабрачынных акцыях прынялі і супрацоўнікі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. У ліку іншага яны аказалі і рэчавую гуманітарную дапамогу ў прытулку і летніх лагерах.

Сяргей САДОЎСКІ.

 



Добавить комментарий