НА ЧЭМПІЯНАЦЕ ЛЕСАРУБАЎ

Общество

З 24 па 26 жніўня ў аздараўленча-спартыўным комплексе Раўбічы і на тэрыторыі Лагойскага лясгаса праходзіў ХХХ Сусветны чэмпіянат лесарубаў. У ім прыняла ўдзел 31 каманда з 30 краін свету.

Беларусі як арганізатару было дазволена прадставіць 2 нацыянальныя каманды. Удзельнікі спаборнічалі ў валцы дрэў, мантажы пільнага ланцуга, абрэзцы галля, каманднай эстафеце. У апошні дзень на фінальным спаборніцтве ў Раўбічах у якасці балельшчыкаў пабывала і дэлегацыя Валожынскага лясгаса ў складзе 60 чалавек. Так работнікі лесагаспадаркі і іх сем’і вырашылі падтрымаць нашы каманды.

У месцах правядзення была арганізавана і выстава-кірмаш ляснога комплексу Беларусі, а гэта лясное машынабудаўніцтва, драўлянае домабудаўніцтва, тавары народнага спажывання з драўніны і іншая лясная прадукцыя. Валожынцы прапанавалі гасцям мерапрыемства мёд, гаспадарчыя венікі і венікі для лазні, пілапрадукцыю, а таксама дары лесу – грыбы і ягады.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *