Общество

Некалькі выхадных у жніўні актывісты Мінскага веласіпеднага таварыства прысвяцілі разведцы і разметцы веласіпедных трас у Налібоцкай пушчы.

У прыватнасці, была адноўлена, у адпаведнасці з распрацаваным таварыствам стандартам, пазнавальная траса вакол сядзібы «Марцінова Гусь», а таксама разведаны маршрут 80-кіламетровай трасы, якая злучыць сядзібы «Марцінова Гусь» (Мал. Люцінка) – «Васількі» (Белакорац) – «Сябрыньскія азёры» (Сябрынь) – «За масточкам» (Замасцяны).

У жніўні-верасні адбудзецца яшчэ некалькі выездаў у пушчу на разметку разведанай трасы. У пушчы ёсць вельмі шмат цікавых помнікаў прыроды, гісторыі і культуры, наведваць якія найлепш на веласіпедах.

Мінскае веласіпеднае таварыства і аграсядзібы Валожынскага раёна запрашаюць валанцёраў у гэтым і наступным сезонах для працягу разведкі і разметкі трас у Налібоцкай пушчы.

Алесь БЕЛЫ,

сядзіба “Марцінова Гусь”.

 



Добавить комментарий