ВЫХОЎВАЕ ПРЫГАЖОСЦЬ

Общество

Шматдзетная сям’я ЛУКАШЫКАЎ з Суднікаў любіць эксперыментаваць у добраўпарадкаванні. Шмат цікавых дызайнерскіх рашэнняў прапісаліся каля іх дома пасля экскурсійных вандровак па Беларусі. Усё падмеціць іх пільнае вока! Нічога арыгінальнага ў афармленні тэрыторый не прапусціць! Мураваную каменную агароджу з металічным парапетам Наталля Аляксееўна і Дзмітрый Іванавіч убачылі ў знакамітым Міры, што на Гродзеншчыне, і аналагічным чынам аздобілі ўласны двор.

Асяродак пражывання гэтай сям’і – прадуманы і гарманічны. Не выпадкова, што дачка Валерыя, якая перайшла ў пяты клас, усур’ёз захоплена жывапісам. У гэтым годзе яна залічана ў прэстыжную рэспубліканскую мастацкую гімназію, якая знаходзіцца ў Мінску. Што ні кажы, а прыгажосць ля дома і ўнутры яго здорава выхоўвае дзетак – а іх у Лукашыкаў трое!

Ірына ПАШКЕВІЧ. Фота аўтара.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *