ДА ЧЫСЦІНІ ДУШЫ ПРАЗ СПОРТ

Молодежный курьер

Нядаўна Івянец стаў цэнтрам правядзення III парафіяды дзяцей і моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі – адукацыйна-выхаваўчага праекта, які рэалізуецца на падставе трыяды: святыня – тэатр – спорт.

Хлопчыкі і дзяўчынкі да 16 гадоў, якія сабраліся на парафіяду, удзельнічалі ў богаслужэннях, ладзіўся таксама конкурс біблейскіх ведаў. Усё гэта падмацоўвалася добрым настроем.

Праграма «Тэатр» ахапіла спаборніцтвы ў конкурсах малюнка, рэлігійнай песні «Sacro Song», тэатральнай пастаноўкі. Спартыўная ж частка парафіяды ўключыла гульні па валейболе, міні-футболе, настольным тэнісе, эстафеце. Падрастаючае пакаленне паказала сябе і ў іншых відах спорту. Па выніках многіх конкурсаў першае месца занялі маладыя івянчане.

Сяргей САДОЎСКІ.

 



Добавить комментарий