Правы і інтарэсы задзейнічанай у студэнцкіх атрадах моладзі былі яшчэ раз разгледжаны і замацаваны на Рэспубліканскім семінары студэнцкіх атрадаў, які прайшоў на мінулым тыдні ў Гродне.
Ад нашага раёна туды паехалі прадстаўнікі кіраўніцтва раённых штабоў працоўных спраў – першы сакратар райкама ГА “БРСМ” Наталля Нямкевіч і начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама Вераніка Загорская. Адным з галоўных мерапрыемстваў семінара быў «круглы стол», на якім дадаткова абмяркоўваліся праблемы і спрэчныя пытанні, з якімі сутыкаюцца работнікі маладзёжных атрадаў. Разглядаліся такія важныя моманты, як перагляд відаў работ, дапушчальных для выканання юнакамі і дзяўчатамі з 14 гадоў, магчымасць прадастаўлення гаспадаркамі жылля падчас працы студэнцкіх атрадаў, пытанні аплаты працы, падаткаабкладання і нават міжнароднага супрацоўніцтва.
Сяргей САДОЎСКІ.