СВЯТКУЕ МОЛАДЗЬ

Молодежный курьер

6 верасня дзесяцігадовы юбілей адзначыў Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі. У нашым раёне да святкавання далучыліся 1216 чалавек у 70 пярвічках гэтага грамадскага аб’яднання.

Самы маладзёжны і шматлікі Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі сёння – гэта паўмільёна чалавек і некалькі дзясяткаў гучных крэатыўных праектаў. Адзін з самых папулярных – «Сто ідэй для Беларусі». Многія прызнаюцца: да гэтага конкурсу і не ведалі, што ў краіне столькі таленавітых маладых вучоных.

БРСМ даў магчымасць папрацаваць і галоўнае – зарабіць. Менавіта ён даў новае жыццё студэнцкім будатрадам. Сёлета да студэнтаў афіцыяльна далучыліся і школьнікі. Знайсці сябе можна і ў дабрачыннасці – ёсць на тое праект «Добрае сэрца». Увогуле ж, за 10 гадоў у праектах самай масавай маладзёжнай арганізацыі краіны паўдзельнічалі больш за паўмільёна чалавек. Напрыклад, сёлета члены БРСМ нашага раёна добраўпарадкавалі гарадскую крынічку. Дзякуючы ініцыятыве моладзі, у цэнтральным парку Валожына з’явілася летняя танцпляцоўка. У перспектыве – фарміраванне шостага будаўнічага атрада, які будзе працаваць на аб’екце ў ААТ “Лоск”, а таксама новыя накірункі ў валанцёрскім руху.

Сяргей САДОЎСКІ.

 



Добавить комментарий