ДА 16 І СТАРЭЙ…

Закон и порядок

   Знаходжанне дзяцей на вуліцы без суправаджэння дарослых цяпер рэгламентуецца дадатковымі заканадаўчымі актамі. Новаўвядзенне ўступіла ў сілу 5 верасня.

    Дзецям да 16 гадоў згодна з артыкулам 17 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях не дазваляецца адным знаходзіцца на вуліцы з 23 гадзін вечара да 6 гадзін раніцы. Гэта абмежаванне – ахоўная мера. Яна дапаможа павысіць бяспеку жыцця падлеткаў, засцеражэ іх ад патэнцыяльнай злачыннасці.

    Міліцыянер будзе суправаджаць непаўналетняга да аддзялення міліцыі, адкуль бацькі і павінны забраць сваё дзіця на працягу трох гадзін. У адваротным выпадку непаўналетняга накіруюць у прытулак. Парушальнікамі лічацца не падлеткі, а іх бацькі і асобы, якія іх замяняюць. У адносінах вінаватых прадугледжаны папярэджванні ці штрафы – да 2 базавых велічынь. Пры паўторным парушэнні на працягу года штраф складзе 500 тысяч рублёў.



Добавить комментарий