Общество

Леснікі Валожынскага лясніцтва Андрэй МАНКЕВІЧ, Дзмітрый ЗЯНЬКО і Уладзімір БАКЛІНАЎ – вальшчыкі з вялікім стажам і вопытам. Месцам іх працы ў гэтым месяцы стаў лясны ўчастак каля вёскі Малая Дайнава, які быў вылучаны лесаўпарадкавальнай службай для выбарачнай рубкі. Працуюць леснікі згодна з распрацаваным планам: спачатку прарэджваюць лес, затым з дапамогай спецыяльнай тэхнікі вывозяць дрэвы з ляснога масіву. Лепшая сыравіна ідзе на вытворчы ўчастак, і з яе вырабляюцца піламатэрыялы, частка рэалізуецца насельніцтву ў якасці паліва. За дзень брыгада нарыхтоўвае да 30 кубаметраў драўніны. Хваёвыя ж галіны, што застаюцца ў лесе, будуць добрым угнаеннем для глебы.

Тэкст і фота Святланы СУХАДОЛЕЦ.

 



Добавить комментарий