З УЗНАГАРОДАЙ І ПРЫЗНАННЕМ

Общество

На рэспубліканскім свяце Дня беларускага пісьменства, якое праходзіла сёлета ў г. Глыбокае Віцебскай вобласці, адбылося падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне пераможцаў рэспубліканскага літаратурнага конкурсу “Лепшы твор 2011 года”.

Да гонару, гэта падзея мае самае непасрэднае дачыненне і да нашай зямлі. Сярод запрошаных на мерапрыемства творцаў слова значылася і імя вядомай усім валожынцам паэтэсы, кіраўніка літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” РЦК Валянціны Францаўны Гіруць-Русакевіч. Жанчына была прыемна ўражана, калі яе запрасілі на сцэну, і міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Алег Праляскоўскі ўручыў заслужаную ўзнагароду – Дыплом II ступені. Такім чынам была адзначана праца над цыклам вершаў “Беларусанька”, які, дзякуючы супрацоўніцтву са слаўным ураджэнцам Вішнеўшчыны, членам Саюза кампазітараў Беларусі Уладзімірам Гаркушам, ператварыўся ў зборнік вакальных твораў і быў прадстаўлены на XV З’ездзе беларускіх кампазітараў.

Сяргей САДОЎСКІ.

 



Добавить комментарий