САМАВОЛЬНЫ ГАЗ БЯДУ ПРЫПАС…

Закон и порядок

У першым паўгоддзі пры карыстанні газам у быце ў краіне адбылося 7 няшчасных выпадкаў, у якіх пацярпелі 11 чалавек.

У Мінскім раёне атруцілася чадам чатырохгадовае дзіця. Вышыня дымахода на кухні не адпавядала патрабаванням, была зачынена фортка, і ўрэшце ўтварылася зваротная цяга, рэшткі згарання пайшлі назад у дом. У Магілёве ад атручэння чадным газам з-за разбуранага дымахода і зафіксаванай скотчам кнопкі электрамагнітнага клапана памерлі два чалавекі. З-за парушэння правілаў карыстання газам узарвалася газапаветраная сумесь у адной са сталічных кватэр. Пры самастойнай замене балона гаспадар сядзібы ў Касцюковіцкім раёне не ўстанавіў пракладку, а герметычнасць злучэння вырашыў праверыць запалкай. Ад пажару згарэла веранда і быў пашкоджаны дах.

Асноўныя прычыны няшчасных выпадкаў – адсутнасць своечасовага кантролю за станам газавых прыбораў, дымавых і вентыляцыйных каналаў. Зніжаны кантроль за наяўнасцю цягі ў дымаходах, адначасова эксплуатуюцца праточныя воданагравальнікі, газавыя катлы пры зачыненай фортцы з выкарыстаннем электравыцяжкі. Забараняецца самастойна мяняць газавыя балоны асобам, якія не маюць на гэта права, і правяраць уцечку газу адкрытым агнём.

Не паўтарайце чужых памылак!

Сяргей БЕКІШ,

інжынер па ахове працы РУ «Валожынрайгаз».

 



Добавить комментарий