Общество

Дапамагаць людзям – штодзённая праца для Н. М. МАКРЫЦКАЙ. Вось ужо дванаццаць гадоў яна працуе сацыяльным работнікам. Чатырнаццаць падапечных у чатырох вёсках Гародзькаўскага сельсавета, чацвёра з якіх інваліды першай і другой груп, атрымліваюць сёння яе дапамогу. Набыць прадукты і лекі, памыць падлогу і вокны, дапамагчы пасадзіць і выкапаць бульбу, прапалоць агарод і прынесці дровы – вось няпоўны пералік абавязкаў, што кладуцца на плечы Наталлі Мікалаеўны. Не менш важна і завесці гаворку, знайсці патрэбныя словы, каб адзінокія людзі не адчувалі сябе пакінутымі…

Фота Андрэя ЗАХАРАНКІ.

 



Добавить комментарий