ЦУДОЎНАЯ ПЯЦЁРКА

Общество

Па выніках цэнтралізаванага тэсціравання 5 выпускнікоў школ раёна набралі больш за 90 балаў па пяці прадметах. Прычым, гэта вучні не толькі гарадскіх, але і сельскіх школ.

Сярод іх Арцём Барысевіч з гімназіі № 1 райцэнтра (па англійскай мове), Максім Журкевіч з СШ № 2 (па рускай мове), Анастасія Журкевіч з Сакаўшчынскага НПК (па нямецкай мове), Валянціна Нелюб з Дорскага НПК (па біялогіі). А вучань Пугачоўскай СШ Іван Руды набраў больш за 90 балаў адразу па двух тэстах – па біялогіі і па хіміі.

СШ № 2 па выніках тэсціравання ма матэматыцы ўвайшла ў лік лепшых школ рэспублікі. Разам з тым 16 вучняў (ці 2,7 працэнта ад здаваўшых ЦТ у раёне) набралі менш за 7 балаў па матэматыцы, фізіцы, рускай мове.

Аналіз вучэбных дасягненняў па выніках мінулага вучэбнага года паказаў, што зменшылася на 0,6 працэнта колькасць вучняў, скончыўшых год на 9-10 балаў (2011 год – 313 вучняў, 9,6 працэнта, 2012 год – 266 вучняў, 9 працэнтаў). У трох школах такіх вучняў няма ўвогуле, у чатырох – толькі па аднаму. Павялічылася на 3 працэнты колькасць вучняў, якія скончылі год на 6-10 балаў (2011 год – 61,1 працэнта, 2012 год – 64,1 працэнта). А ў 11 установах адукацыі даны паказчык ніжэйшы за раённы.

43,2 працэнта выпускнікоў працягваюць адукацыю ў вышэйшых навучальных установах, 38 працэнтаў – у сярэдніх спецыяльных. Усяго ў ВНУ і ССНУ паступіла 81,2 працэнта выпускнікоў. Паказчык паступлення ў ВНУ знізіўся, а ў ССНУ – узрос.

Святлана СУХАДОЛЕЦ.

 



Добавить комментарий