Згодна з распараджэннем старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, аб’яўлены старт рэгіянальным кірмашам.
29 верасня – у Слуцку з удзелам арганізацый Любанскага, Слуцкага, Салігорскага, Старадарожскага, Стаўбцоўскага раёнаў;
6 кастрычніка – у Барысаве з удзелам арганізацый Бярэзінскага, Барысаўскага, Крупскага, Мінскага, Пухавіцкага, Смалявіцкага, Чэрвенскага раёнаў і г. Жодзіна.
13 кастрычніка – у Вілейцы з удзелам арганізацый Вілейскага, Маладзечанскага, Мядзельскага, Лагойскага і Валожынскага раёнаў, у Жодзіне з удзелам арганізацый Бярэзінскага, Барысаўскага, Дзяржынскага, Крупскага, Мінскага, Пухавіцкага, Смалявіцкага, Чэрвенскага раёнаў і г. Жодзіна.
20 кастрычніка – у Маладзечне з удзелам арганізацый Вілейскага, Валожынскага, Маладзечанскага, Мядзельскага, Лагойскага раёнаў, у Салігорску з удзелам арганізацый Клецкага, Капыльскага, Любанскага, Нясвіжскага, Слуцкага, Салігорскага, Старадарожскага, Стаўбцоўскага і Уздзенскага раёнаў.
21 кастрычніка – у Нясвіжы з удзелам арганізацый Нясвіжскага, Капыльскага, Клецкага, Стаўбцоўскага раёнаў.