РАДКІ З ГІСТОРЫІ РАЁНА

Культура

У Ракаве выклікае цікавасць стары драўляны будынак, які захаваўся побач з касцёлам. Тут некалі месцілася пошта. Пабудаваны ён у 1887 годзе. Менавіта сюды некалі ішлі пісьмы Льва Мікалаевіча Талстога з Яснай Паляны да ракаўскага памешчыка, прагрэсіўнага чалавека Мар’яна Эдмундавіча Здзяхоўскага.

 

У ваколіцах вёскі Белакорац на Іслачы ў 60-я гады калектыў кінастудыі «Беларусфільм» здымаў асобныя кадры кінакарціны «Я, Францыск Скарына…». Тут Іслач паварочвае на паўднёвы захад.

 

Многія вядомыя людзі любаваліся прыгажосцю рэчкі ў месцах слыннага Ракава. Назавём толькі некаторых з іх: Міхаіл Клеафас Агінскі, славуты кампазітар, аўтар бессмяротнага паланэза «Развітанне з Радзімай» і двухсот іншых музычных твораў; Эліза Ажэшка, славутая польская пісьменніца, аўтар аповесці «Над Нёманам». Пісьменнік Ілля Эрэнбург летам 1944 года спыняўся на адпачынак у доме ракаўскага бацюшкі, што побач з царквой. Часта бываў у Ракаве Уладзімір Караткевіч.

 

З 17 студзеня 1948 года адкрылася рэгулярная паветраная лінія Мінск-Івянец і назад. Самалёты ажыццяўлялі перавозку пасажыраў і грузаў.

 

Рашэнне выканкама райсавета ад 22 жніўня 1944 г. «Аб мерапрыем-ствах па захаванні жывёлагадоўлі ў раёне». Забараняўся забой племянной жывёлы арганізацыямі і грамадзянамі: свіней – да 9 месяцаў, племянных свінаматак і кныроў – да 3 гадоў, авечак – да 8 гадоў. Былі абкладзены падаткамі не толькі зямля, жыллёвыя і гаспадарчыя пабудовы, але і кожнае фруктовае дрэва ў агародзе селяніна.

 



Добавить комментарий