У ДАПАМОГУ – ДАБРАВОЛЬЦЫ

Общество

Адраджэнне пажарнага дабравольніцтва – пытанне не новае. Зараз ва ўстановах, арганізацыях, на прадпрыемствах Мінскай вобласці створана 4825 дабравольных пажарных дружын колькасцю больш за 119 тысяч чалавек. Гэта людзі, якія так ці інакш ўдзельнічаць у дабравольным пажарным таварыстве.

Хочацца, каб больш такіх дружын было ў сельскай мясцовасці. Яны будуць забяспечаны тэхнікай, абмундзіраваннем, неабходным пажарна-тэхнічным узбраеннем. Менавіта яны змогуць стрымаць націск вогненнай стыхіі, пакуль прыедуць выратавальнікі.

Як паказвае статыстыка пажараў, культура бяспекі ў людзей знаходзіцца на нізкім узроўні. Вось яшчэ адна прычына развіцця дабравольніцтва – выхаванне насельніцтва ў дадзеным накірунку. Дабравольцы стануць добрым прыкладам і для падрастаючага пакалення, змогуць культывіраваць у моладзі імкненне аказваць дапамогу, стаць на абарону блізкіх, суседзяў, сяброў. Стварэнне ў сельскіх населеных пунктах дабравольных пажарных фарміраванняў дазволіць скараціць час свабоднага развіцця пажару і хутчэй пачаць аказваць першасную дапамогу, гэтым самым скараціць эканамічныя страты і прадухіліць гібель людзей на пажарах.

У перспектыве дабравольныя пажарныя фарміраванні ў працэсе работы будуць назапашваць вопыт. Асабовы састаў пройдзе спачатку першасную падрыхтоўку, потым перападрыхтоўку, павышэнне кваліфікацыі. Пры жаданні наступным этапам можа стаць навучанне і атэстацыя на права правядзення выратавальных работ. І тады ў нас з’явяцца паўнацэнныя дабравольныя пажарныя фарміраванні, якія будуць гатовы аказаць дапамогу ў надзвычайнай сітуацыі. Дабравольцы змогуць дапамагаць людзям і пры дарожна-транспартных здарэннях. І чым больш дабравольцаў навучыцца аказваць першую даўрачэбную дапамогу пацярпелым, працаваць з гідраўлічным інструментам, тым больш людзей можа быць выратавана. Нярэдка здаралася, што каб выратаваць чалавечае жыццё або маёмасць, не хапала долей секунды. А апыніся побач адзін з дабравольцаў, чалавек мог бы застацца жыць. Супрацоўнікі райаддзела ўпэўнены, што актывізацыя дзейнасці такіх фарміраванняў палепшыць сітуацыю з гібеллю людзей на пажарах. Зараз у нашым раёне разгорнута работа над стварэннем дабравольных пажарных дружын.

Алена ПРОЦКІЎ,

інспектар інспекцыі Дзяржпажнагляду РАНС.

 



Добавить комментарий