ПРЫНЕСЛІ РАДАСЦЬ ДЗЕЦЯМ

Общество

На мінулым тыдні скончылася акцыя «Дзецям і школе», якую праводзіла раённая арганізацыя Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа. Падчас яе валанцёры з СШ № 1 райцэнтра працавалі са скарбонкамі на рынку і ў камерцыйных магазінах.

За тыдзень моладзь сабрала 1 мільён 694 тысячы рублёў ахвяраванняў і школьныя прылады на 411 тысяч 120 рублёў. Усё гэта размеркавалі па 12-ці сем’ях, у якіх гадуюцца дзеці-інваліды. Кожная сям’я атрымала па 141 тысячы рублёў, набор рэчаў для школы і па 2 кілаграмы макароны. За выдзеленыя грошы бацькі купілі тое, што неабходна дзіцяці, і прадаставілі чэкі.

Райарганізацыя БТЧК шчыра ўдзячна ўсім, хто ўдзельнічаў у акцыі, асабліва адзначае індывідуальных прадпрымальнікаў Дз. В. Азарэвіча, А. Я. Пісарэнку, У. У. Гасціловіча, В. М. Макоўскую, С. В. Ломаць і іншых, хто не застаўся раўнадушным да чужой бяды. Асобная падзяка і валанцёрам, якія ўжо не першы раз удзельнічаюць у дабрачынных акцыях – Насці і Юлі Сенкевіч, Насці Рагель і Наташы Сівай.

Жанна ЖЫВІЦКАЯ,

в. а. старшыні раённай арганізацыі

Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа.

 



Добавить комментарий