Наша апытанне: Што такое дружба?

Общество

Вера ТОКАР, 5 гадоў:

– Дружба – гэта, каб не біцца і мірыцца. Я маю аж шэсць сябровак. А дома жыве кошка Лізка, я з ёй таксама дружу. Яшчэ ў мяне ёсць брацік Дзяніс, яму дванаццаць гадоў, вучыцца ў сёмым класе. З ім мы, здараецца, б’ёмся падушкамі і рукамі, калі сварымся. Але потым ён шкадуе мяне, і мы зноў мірымся.

Сева Адамовіч

Сева АДАМОВІЧ, 5 гадоў:

– Мае сябры – Вова Бакштановіч, Уладзік Акушка, Андруша Бібік, Ваня Жукоўскі, ёсць яшчэ і другі Ваня. З імі гуляем у футбол і вайну. Часам сварымся, бо мала цацак, і ўсе хочуць іх узяць…

Ёсць і сяброўкі: Ліза Конаўка і Маша Мышлён, яны ўжо падраслі, ім дзесяць гадоў, таму гуляюць са мной нячаста.

Ілья Барысевіч

Ілья БАРЫСЕВІЧ, 4 гады:

– Андрэй Шырокаў. Мы ходзім у дзіцячы сад у адну групу. Дома я гуляю з Ромкам і Ванем у будаўнікоў. Мы ўзводзім новы вялікі дом. Ёсць у нас і пластыкавы кран. Нам разам цікава. Мог бы я, вядома, пазваніць і Андрэю, запрасіць яго пагуляць да нас, але не ведаю нумара тэлефона.

Паліна Сучкевіч

Паліна СУЧКЕВІЧ, 5 гадоў:

– Дружыць – гэта калі з усімі гуляеш. У мяне ёсць сястрычка Каця, ёй нядаўна споўніўся годзік. Яна яшчэ зусім маленькая, аднак ужо ўмее сядзець. Я з Кацяй дружу, а з Дашай Загорскай мы гуляем у магазін, з канструктара будуем казачныя палацы для лялек.



Добавить комментарий