НА КАНЦЭРТ МАЙСТРОЎ

Общество

Сённяшнім вечарам пяцьдзясят маладых людзей, сярод якіх працоўная моладзь раёна, школьнікі, адправяцца ў сталіцу на заключны гала-канцэрт майстроў мастацтваў у “Мінск-Арэне”.

Гэта грандыёзнае мерапрыемства завяршае грамадска-культурную акцыю “Беларусь у маім сэрцы”, якая стартавала ў краіне ў лютым. Па словах першага сакратара райкама ГА “БРСМ” Наталлі Нямкевіч і начальніка аддзела па справах моладзі райвыканкама Веранікі Загорскай, якія выступаюць арганізатарамі гэтай паездкі, гледачоў чакае цікавы зорны канцэрт. На вялікую сцэну манежа выйдуць з нумарамі тыя, хто на працягу ўсёй акцыі выступалі ў вялікіх і малых гарадах рэспублікі. Сярод іх – Прэзідэнцкі аркестр Беларусі, заслужаныя артысты Беларусі Іна Афанасьева, Ірына Дарафеева, Іван Краснадубскі, народныя артысты Ядвіга Паплаўская і Аляксандр Ціхановіч. Музычнымі матывамі парадуе ансамбль «Свята», добрымі спевамі і танцамі – ансамблі “Сябры”, «Харошкі». Выступяць перад шматлікай аўдыторыяй арт-гурт «Беларусы», Дзяржаўны камерны аркестр, музычны тэатр, ансамбль «Верасы», артысты Маладзёжнага тэатра эстрады, вядучыя харэаграфічныя калектывы Міншчыны і многія іншыя.

Сяргей САДОЎСКІ.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *