У студэнцкай грамадзе

Официально

Летам амаль трыста маладых людзей Валожыншчыны атрымалі “білет” у жыццё, пакінуўшы сцены роднай школы з атэстатам аб сярэдняй адукацыі. Больш за 80 працэнтаў сёлетніх выпускнікоў вырашылі працягнуць адукацыю, паспяхова прайшлі ўступную кампанію і сталі студэнтамі вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў Беларусі. З 285 чалавек, якія скончылі адзінаццацігадовы курс навучання, студэнтамі ВНУ сталі 123 выпускнікі, навучэнцамі ССНУ – 117.

Самыя мэтанакіраваныя і старанныя паступілі ў прэстыжныя ВНУ краіны. Белдзяржуніверсітэт цяпер альма-матэр для Арцёма Зянько (юрыдычны факультэт), Марыі Борыс (хімічны факультэт), Кацярыны Скурат (факультэт славянскай філалогіі), Ганны Хімарода (факультэт міжнародных зносін), Таццяны Туезавай (дзяржаўны інстытут кіравання і сацыяльных тэхналогій БДУ). У студэнцкае брацтва Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта ўліліся Арцём Барысевіч (факультэт тэхналогій кіравання і гуманітарызацыі) і Дар’я Гедроіць (будаўнічы факультэт). Віталія Радзевіча, Юлію Пракаповіч, Максіма Журкевіча прыняў факультэт міжнародных эканамічных адносін Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. Многія іншыя выпускнікі школ Валожыншчыны перайшлі сёлета ў статус студэнтаў розных навучальных устаноў рэспублікі.

Андрэй ЗАХАРАНКА.

 



Добавить комментарий