БАГАТАЯ ПАРА

Общество

У самым разгары на палетках ААТ “Багданаўскае” ўборка кукурузы. Сёлета гэтай культурай засеяна ў гаспадарцы 399 гектараў.

Па стане на 26 верасня ўжо зжата 145 гектараў: 1200 тон “каралевы палёў” нарыхтавана на зялёны корм, 2100 тон сіласу закладзена ў сянажныя ямы. Пачалі малаціць кукурузу і на зерне.

На гэтым тыдні плануецца завяршыць пасеў азімай пшаніцы і азімага трыцікале. Пры плане 810 гектараў засеяна 687, што складае 85 працэнтаў да агульнага задання. Гэты адказны ўчастак работы давераны механізатарам А. М. Матусу і А. І. Матусевічу, мінеральныя ўгнаенні ў глебу ўносіў С. У. Рыснік. Не скардзяцца багданаўцы ў гэтым годзе і на ўраджай рапсу. На пасеяных 170 гектарах ураджайнасць аказалася адной з лепшых у раёне – 32 цэнтнеры з гектара. Таму вырашылі на наступны год павялічыць пасяўныя плошчы гэтай культуры, азімым рапсам ужо занята 200 гектараў. На падыходзе – уборка цукровых буракоў, якіх сёлета пасаджана ў гаспадарцы 200 гектараў.

Святлана СУХАДОЛЕЦ.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *