Год выдаўся выніковы

Общество

Для тых, хто працуе на зямлі, восень – заўсёды гарачая пара. Прыходзіцца не толькі падводзіць вынікі нядаўняй уборачнай кампаніі, але і думаць аб будучым ураджаі.

Для аграрыяў ААТ “Агра-Дубінское” гэты год выдаўся выніковым. Асабліва парадавалі пасевы ячменю. Ураджайнасць гэтай культуры дасягнула 50,6 цэнтнера з гектара, што значна вышэй за сярэднераённы паказчык. Азімай жа пшаніцы з кожнага гектара ў гаспадарцы сабралі па 42,8 цэнтнера. Сярэдняя ўраджайнасць збожжавых і зернебабовых у цэлым па сельгаспрадпрыемстве склала 35,9 цэнтнераў з гектара.

Лепшым на жніве прызнаны камбайнер Іван Саломка, які на камбайне “Дон-1500” намалаціў больш за 1300 тон, апярэдзіўшы астатнія восем экіпажаў гаспадаркі.

На вёсцы восень нагадвае аб сабе не толькі халаднейшым надвор’ем, але і роўнай прыгожай рабізной свежазасеяных палеткаў. У ААТ “Агра-Дубінское” ўжо пасеяна больш за 75 працэнтаў азімых культур, што складае амаль тысячу гектараў. Вызначыўся стараннем трактарыст Леанід Зенька, які на трактары “МТЗ-3022” засеяў звыш 400 гектараў азімага трыцікале.

Андрэй ЗАХАРАНКА.

 



Добавить комментарий