З РАЗЛІКАМ НА ПРЫБЫТАК

Общество

У СВК “Пяршаі-2003” прыступілі да ўборкі цукровых буракоў. Пакуль гэта не масавая кампанія, якая афіцыйна стартуе ў першых чыслах кастрычніка. Але атрыманыя за папярэднія дні вынікі ўжо дазваляюць будаваць разлікі на дастойнае папаўненне гаспадарчага бюджэту.

У бягучым годзе ў гаспадарцы пад салодкія караняплоды адвялі 490 гектараў. Па стане на 24 верасня ўжо ўбрана 115, плануемая ўраджайнасць вагаецца на ўзроўні 440 цэнтнераў з гектара. Фінансавае становішча гаспадаркі падмацавалася дзякуючы здачы 4465 тон буракоў на Гарадзейскі цукровы камбінат, з якім СВК “Пяршаі-2003” эфектыўна супрацоўнічае ўжо больш чым 10 гадоў. Раннія пастаўкі перапрацоўчае прадпрыемства стымулявала 20-працэнтнай надбаўкай на цану прадукцыі – такая льгота дзейнічала з 1 па 20 верасня і абярнулася ўліваннем значных дадатковых сродкаў у эканоміку сельгаскааператыва.

Папоўніла бюджэт гаспадаркі і рэалізацыя дзяржаве рапсу. Сёлета гэтая культура ўрадзіла на славу, пяршайскія аграрыі атрымалі 34,9 цэнтнера з гектара ў бункернай вазе і затым выручылі за сваю працу паўтара мільярда рублёў.

Праўда, разам з плюсамі заўжды ходзяць і пэўныя праблемы. Самая сёння надзённая ў сельгаскааператыве – знайсці рынкі збыту на бульбу, якую вырасцілі ў бягучым годзе на 30 гектарах. Пакуль пяршайцаў не заахвочваюць цэны, якія ўсталяваліся на другі хлеб. Але, як кажуць, усе кропкі над “і” расставіць дзень заўтрашні.

Сяргей САДОЎСКІ.

 



Добавить комментарий