Общество

Уладзіміра МАРКОЎСКАГА бацька ўпершыню пасадзіў за руль аўтамабіля, калі яму было 4 гады. Зразумела, што хлопчык толькі трымаў рукі на рулявым коле, пакуль бацька крануў машыну з месца і павольна праехаў некалькі дзясяткаў метраў па шырокім двары. Але ж мара аднойчы самому стаць вадзіцелем нарадзілася менавіта тады.

Скончыўшы “васьмігодку”, Уладзімір паступіў у Валожынскае ПТВ-208, якое ў 1989 годзе падаравала жаданую прафесію – юнак стаў дыпламаваным вадзіцелем. Гады працы акрамя вопыту і сталасці прынеслі вадзіцельскую катэгорыю “Е”, да якой у 2001 дадалося і майстэрства кіравання аўтобусам.

Ужо восем гадоў У. Маркоўскі – вадзіцель школьнага аўтобуса. “У першую чаргу – гэта вельмі высокая адказнасць, – дзеліцца сваімі думкамі Уладзімір Лаўрэнцьевіч. – Увесь час даводзіцца памятаць, што дзеці – сапраўды самае дарагое, што ў нас ёсць. І гэта не пустыя словы.”

Фота Андрэя ЗАХАРАНКІ.

 



Добавить комментарий