Дзень за днем

Общество

Шырыцца адна з масавых грамадскіх арганізацый раёна – “Белая Русь”. Нядаўна прынята рашэнне райвыканкама аб пастаноўцы на ўлік пярвічнай арганізацыі “Белая Русь” Багданаўскага сельскага Савета дэпутатаў, РУ “Валожынрайгаз”, райвыканкама. Актывісты гэтай арганізацыі выступаюць ініцыятарамі розных грамадска-палітычных акцый, культурна-масавых мерапрыемстваў.

 

На тэрыторыі раёна наладжана работа 13 грамадскіх пунктаў аховы парадку. Каардынуе іх работу раённы савет. Асноўны клопат гэтага фарміравання – прафілактыка правапарушэнняў, стабілізацыя крымінагеннага становішча ў раёне, удасканаленне работы дабравольных дружын.

 

Івянецкаму музею традыцыйнай культуры, які з’яўляецца пераемнікам музея Ф. Э. Дзяржынскага, споўнілася 55 гадоў. Да юбілейнай даты яго супрацоўнікі арганізавалі выставу памятных падарункаў і сувеніраў, якія былі падораны ўстанове на працягу гэтых гадоў наведвальнікамі, гасцямі, арганізацыямі і якія дагэтуль захоўваліся ў фондах.

 

Валожынская раённая арганізацыя прафсаюза работнікаў культуры аказала грашовую дапамогу 9 шматдзетным і малазабяспечаным сем’ям з райцэнтра, Ракава, Пугачоў і Багданава, у якіх выхоўваюцца 29 дзяцей. У рамках прафсаюзнай акцыі кожная сям’я да навучальнага года атрымала па 200 тысяч рублёў на школьныя тавары.

 

Сярод бытавых паслуг, якія аказвае раённы камбінат бытавога абслугоўвання насельніцтва, значыцца і здрабненне зерня. Гэты від дзейнасці карыстаецца сёлета вялікай папулярнасцю ў гаспадароў сельскіх падворкаў: на дзвюх зернедрабілках РКБА карыстальнікі паслугі змалолі збожжа ў колькасці, эквівалентнай ёмістасці трох чыгуначных вагонаў.

 



Добавить комментарий