Общество

Па стане на 1 верасня бягучага года ў раёне нарадзілася 248 дзяцей. Статыстыка сведчыць, што гэты паказчык у параўнанні з мінулагоднім перыядам палепшыўся, праўда, нязначна. У мінулым годзе ў сем’ях было 244 немаўляці.

На вуліцах Сугваздаў сустрэнеш нямала дзетак. Працуе тут і дашкольная выхаваўчая ўстанова. У маляўнічым, дагледжаным дворыку забаўляецца багатая чародка малышоў. Нямала ў гэтым населеным пункце і маладых сем’яў. Многія з іх маюць статус шматдзетных. У ліку такіх, Кацярына Шэстак. Ёй толькі 25 гадоў, а клопатаў у жанчыны хапае і па хатняй гаспадарцы, і па выхаванні дзяцей. Разам з мужам яны гадуюць Мікітку, Мішу, Віку, Машу. Неўзабаве ў гэтай сям’і будзе прыбаўленне – народзіцца пятае дзіця. Будучы ў камандзіроўцы ў Сугваздах мы засталі Кацярыну на вуліцы разам з Юліяй Рубацкай. Маладыя маці разам са сваімі дзецьмі вярнуліся з санаторыя «Надзея». Кацярына і Юлія не проста верныя сяброўкі, але яшчэ і сёстры. Яны часта з дзецьмі адпраўляюцца на прагулку разам, абменьваюцца навінамі, расказваюць нямала забаўных гісторый пра сваіх любімых дзетак. Мець шматдзетную сям’ю сёння – значыць адчуваць пастаянную дапамогу з боку дзяржавы. Гэта і пэўныя штомесячныя сацыяльныя гарантыі, грашовыя дзяржаўныя дапамогі, пазачарговае аздараўленне дзяцей.

Фота Ірыны ПАШКЕВІЧ.

 



Добавить комментарий