Ад усёй душы віншую вас з прафесіянальным святам – Днём настаўніка!
Кожны чалавек захоўвае ў сваім сэрцы светлае пачуццё любові і ўдзячнасці да настаўніка, які ўпершыню расчыніў перад ім дзверы ў краіну ведаў, навучыў цаніць прыгожае, разважаць і прымаць узважаныя рашэнні. Тое, якім стане маладое пакаленне, якому належыць вырашаць задачы развіцця нашага грамадства і дзяржавы, у значнай ступені вызначаецца вынікамі працы педагагічных работнікаў.
Адукацыйная сістэма Міншчыны была і застаецца адной з лепшых у рэспубліцы, а яе настаўніцкае таварыства, якое налічвае больш за 30 тысяч чалавек, паказвае прыклад актыўнасці, ініцыятывы і наватарства. Дзякуючы гэтаму забяспечваецца эфектыўная работа па фарміраванні інтэлектуальнага патэнцыялу дзяржавы, выхаванні падрастаючага пакалення ў духу высокай грамадзянскасці і патрыятызму.
Няхай ваша творчая праца, прафесіяналізм, любоў да дзяцей заўсёды будуць гарантам маральнага і фізічнага здароўя маладой змены, асновай якаснага паляпшэння жыцця нашых людзей. Моцнага вам здароўя, поспехаў у працы, дабрабыту і дастойных вучняў!
Барыс БАТУРА,
старшыня Мінскага аблвыканкама.