Паважаныя педагогі Валожыншчыны!

Общество

Сардэчна віншуем вас з Днём настаўніка!

Ва ўсе часы ваша праца была запатрабаванай грамадствам. Вы заўжды карысталіся заслужанай павагай маладых і дарослых. Менавіта прадстаўнікі вашай прафесіі ва ўсе часы заставаліся сапраўднымі носьбітамі агульначалавечых каштоўнасцей.

І ў наш час патрабаванні да людзей, якія займаюцца педагагічнай дзейнасцю, засталіся нязменна высокімі. У жыцці кожнага з нас настаўнікі адыгрываюць важную ролю. Мы разумеем, якая цяжкая праца стаіць за вашым уменнем разгледзець у дзіцяці асобу і выхаваць яго высокамаральным чалавекам, сапраўдным патрыётам сваёй Радзімы. Ваша ўменне раскрыць творчы патэнцыял сваіх гадаванцаў дапамагае ім знайсці адзіны правільны шлях у жыцці.

Ад шчырага сэрца віншуем усіх, хто прысвяціў сваё жыццё адукацыі. Дзякуй вам, педагогі, за нялёгкую працу! Жадаем вам здароўя, шчасця, дабрабыту ў сем’ях, мірнага неба і плённых набыткаў!

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

 



Добавить комментарий