7 КАСТРЫЧНІКА АДЗНАЧАЕЦЦА ДЗЕНЬ НАСТАЎНІКА

Общество

Маладзее, прыгажэе з кожным годам вялікая і дружная педагагічная сям’я Валожыншчыны. Нядаўнія выпускнікі вышэйшых навучальных устаноў, якія прыбылі па размеркаванні ў раён, рыхтуюцца сустрэць сваё першае ў жыцці прафесіянальнае свята – Дзень настаўніка. Лепшыя  надзеі і памкненні сёння яны звязваюць са станаўленнем у настаўніцкай дзейнасці, і на шляху да мэты яны таксама атрымліваюць адзнакі. І тым вышэйшы гэты бал, чым больш вучняў з задавальненнем далучацца да дзівоснага свету новых ведаў і адкрыццяў, парадуюць цвёрдымі перамогамі на кантрольных зрэзах і алімпіядах. Верыцца – іх будзе шмат!

Фота Святланы  СУХАДОЛЕЦ.

 



Добавить комментарий